Крыніца «Серабранка». Расонскі раён
- Подробности
- Створана 02.07.2019 15:23
- Адноўлена 07.04.2020 11:37
Крыніца Серабранка – самая вядомая ў Расонскім раёне, з'яўляецца «святой крыніцай». Назва крыніцы звязана з прадстаўленнем, што чыстая вада на сонцы блішчыць як срэбра.
У пачатку XX ст. каля крыніцы існаваў хутар Серабранка, ад якога і пайшла назва крыніцы.
Крыніца размешчана ў 10 км на ўсход ад в. Марачкова, у 12 км ад аг. Клясціцы, у 100 м на поўдзень ад аўтадарогі Р132, у 400 м на ўсход ад перасячэння р. Лешня і аўтадарогі Р132.
У рамках праекта «Жывая вада» наваполацкая кампанія «Інтэрсэрвіс» добраўпарадкавала зону адпачынку вакол крыніцы і саму крыніцу.
Да крыніцы зроблены заасфальтаваны пад'езд і паркоўка. Устаноўлены бардзюры, зроблена ўваходная група. Ад аўтастаянкі да крыніцы вядзе пешаходная дарожка з тратуарнай пліткі. Па яе баках устаноўлены драўляныя лавачкі і урны для смецця, высаджаны дэкаратыўныя хмызнякі і туі. Некаторыя лавачкі ўпрыгожваюць выразаныя з дрэва персанажы – міфічныя жыхары лесу і кветкі.
Над крыніцай была пабудавана купель. Побач – капліца з залатымі купаламі.
Крынічны ручай ўпадае ў р. Лешня.
Вада прэсная.
ЛІТАРАТУРА
1. Лебедзева, В. Цудадзейная сіла Серабранкаўскай крыніцы / В. Лебедзева // Голас Расоншчыны. – 2008. – 11 сак. – С. 2.
2. Пастернак, Т. Целительная сила «Серебрянки» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 19 янв. – С. 8.
3. Прудоўскі, Р. Прыязджайце ў Клясціцы за святой вадой / Р. Прудоўскі // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 8 кастр. – С. 4.
СПАСЫЛКІ
Новый родник и купель в честь Предтечи Господня Иоанна в Россонском районе