Крыніца «Лазарава». Расонскі раён
- Подробности
- Створана 02.07.2019 15:23
- Адноўлена 07.04.2020 11:43
Лазарава крыніца названа ў гонар знікаючай вёскі Лазарава Расонскага раёна.
Крыніца знаходзіцца на паўночным беразе воз. Сяляўскае, на поўдзень ад прасёлачнай дарогі вёсак Сяляўшчына і Лазарава.
Рашэннем Расонскага раённага выканаўчага камітэта № 9 ад 23.11.1999 года «Лазарава крыніца» аб'яўлена гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння.
Агульная плошча складае 100 м2 (0,01 га).
Крыніца каптавана і мае два выхады для вады ў выглядзе труб.
Вада прэсная.
Па некаторых звестках перавышаны ўзровень жалеза ў вадзе.
Побач з крыніцай знаходзяцца сельгасугоддзі.
ЛІТАРАТУРА
1. Познай Россонщину : туристический путеводитель / [фото: П. А. Чимковский, Д. Н. Шамович]. – Новополоцк : О. И. Молодечкин, 2012. – 23 с.
СПАСЫЛКІ