Ідалішча Янкаўскае. Расонскі раён, в. Янкавічы
- Подробности
- Створана 02.07.2019 15:23
- Адноўлена 07.04.2020 11:53
У лесе, недалёка ад янкавіцкіх могілак, можна пабачыць дзясяткі старажытных каменных крыжоў. На некаторых захаваліся язычніцкія знакі сонца – раўнабаковы крыж у коле. Сярод артэфактаў вылучаецца адзін, які навукоўцы завуць Янкавіцкім ідалам або Янкаўскім ідалішчам. Ён нагадвае фігуру жанчыны, магчыма, гэта стод Лады – багіні дабрабыту, якой маліліся продкі.
Помнік датуецца прыкладна II тыс. да н. э.
Пазней ідалішчы трапляліся на агародах жыхароў вёскі. Яны не ведалі пра гісторыю іх паходжання. Прымалі ідалаў за звычайныя вялікія камяні, разбівалі і вывозілі за межы агародаў.
Пасля ўсеагульнага хрышчэння ідалаў абсякалі да выгляду крыжа і пакланяліся ўжо іншым сімвалам – крыжам.
ЛІТАРАТУРА
1. Познай Россонщину : туристический путеводитель / [фото: П. А. Чимковский, Д. Н. Шамович]. – Новополоцк : О. И. Молодечкин, 2012. – 23 с.
СПАСЫЛКІ