Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Валун Полцеўскі. Шумілінскі раён, в. Полцева

Полцеўскі валун знаходзіцца за 2 км на паўночны захад ад в. Полцева, за 1,1 км на паўночны ўсход ад усходняй ускраіны в. Рускі.

З'яўляецца геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.

Плошча помніка прыроды складае 11 м2. Плошча ахоўнай зоны – 79 м2. Мяжой ахоўнай зоны з'яўляецца лінія, умоўна праведзеная на адлегласці 3 м ад мяжы гэтага помніка.

Валун чырвона-бурага буйназярністага граніту, з уключэннямі крышталяў ружовага палявога шпату, малочна-белага кварцу, рагавой падманкі і мускавіту. Амаль увесь пакрыты мохам і лішайнікамі.

Прынесены падчас Паазерскага абледзянення з Аландскіх астравоў, размешчаных у Балтыйскім моры каля Швецыі. Мае каштоўны склад, характэрную форму і буйныя памеры (бачная частка даўжынёй 4,9 м).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Яўсейчык, Т. Студзеньскі падснежнік / Т. Яўсейчык // Герой працы (Шумiлiна). – 2014. – 25 сак. – С. 3.