Валун Плігаўскі. Шумілінскі раён, в. Плігаўкі
- Подробности
- Створана 23.06.2020 15:23
- Адноўлена 23.06.2020 15:39
Плігаўскі валун з'яўляецца адным з найбольш буйных валуноў Беларусі (даўжыня бачнай часткі доўгай восі складае 7,2 м).
Знаходзіцца Плігаўскі валун за 0,45 км на поўдзень ад галоўнай вуліцы в. Плігаўкі, за 3,6 км на паўночны ўсход ад в. Залужжа, за 2,4 км на поўнач ад в. Юрава, за 50 м на поўнач ад высакавольтнай лініі электраперадачы ля берагавой лініі р. Чэрніца.
З'яўляецца геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
Плошча помніка прыроды складае 44 м2. Плошча ахоўнай зоны – 116 м2. Мяжой ахоўнай зоны з'яўляецца лінія, умоўна праведзеная на адлегласці 3 м ад мяжы гэтага помніка.
Валун светла-карычневага колеру дробназярністага граніту, з уключэннем крышталяў ружовага палявога шпату, шэрага кварцу і рэдкіх крышталяў біятыту, рагавой падманкі і іншых мінералаў. Дадзены валун прынесены з тэрыторыі Скандынавіі падчас Паазерскага абледзянення.
ЛІТАРАТУРА
1. Плиговский валун // Валуны родной сторонки / А. Параскевин. – Минск : Колорград, 2017. – С. 21–23.
2. У краі каменных волатаў // Герой працы (Шумiлiна). – 2012. –18 верас. – С. 4–5.
СПАСЫЛКІ