Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Валун Марозаўскі. Шумілінскі раён, в. Язвіна

Знаходзіцца Марозаўскі валун за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Язвіна, за 0,5 км на ўсход ад р. Мурожніца і за 50 м на поўнач ад мяшанага лесу.

З'яўляецца геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.

Плошча помніка прыроды складае 10 м2. Плошча ахоўнай зоны – 54 м2. Мяжой ахоўнай зоны з'яўляецца лінія, умоўна праведзеная на адлегласці 3 м ад мяжы гэтага помніка.

Валун светла-ружовага дробназярністага граніту, з уключэннем рэдкіх крышталяў палявога шпату з акантоўкай, асобных крышталяў і друз чорнага і шэрага кварцу, крышталяў рагавой падманкі і мускавіту. Прынесены падчас Паазерскага абледзянення з наваколляў г. Выбарга.

Мае каштоўны склад, тыповую форму ледніковай апрацоўкі, буйныя памеры (даўжыня бачнай часткі складае 3,25 м).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Валун возле деревни Язвино // Валуны родной сторонки / А. Параскевин. – Минск : Колорград, 2017. – С. 16–18.