Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крыніца «Пяценка». Шумілінскі раён, урочышча Казаногава

Крыніца «Пяценка» знаходзіцца ў ваколіцах в. Казаногава (вёска зараз не існуе, раней – х. Жаробычы). Калісьці тут знаходзіўся храмавы комплекс з двух цэркваў – каменнай і драўлянай. Дакладная дата будаўніцтва першай невядома, а другая была ўзведзена ў 1865 годзе. У канцы 20-х гадоў XX ст. абодва храмы былі разабраны і разбураны, а святая крыніца засыпана.

Існуе паданне, што на месцы царквы тройчы адбываўся цуд: тры разы людзям з'яўляўся абраз Прасвятой Багародзіцы. Абраз знаходзіўся ў Ільінскім храме на х. Жаробычы. Пазней святыня нечакана стала знікаць з храма і з'яўляцца на балоце. Праз некаторы час на месцы з'яўлення абраза забіла крыніца. Пасля правядзення тут першай літургіі пачалі здарацца цуды вылечвання святой вадой. Ушанаванне крыніцы адбываецца ў дзень святога прарока Іллі, а таксама напярэдадні дня святых апосталаў Пятра і Паўла. У гэты ж дзень тут адбываліся кірмашы.

У 1989 годзе пачалося аднаўленне святыні, над крыніцай усталявалі барэльефы святых.

У 2000-я гады мясцовыя краязнаўцы і неабыякавыя жыхары ачысцілі калодзеж з крыніцай і купель, паставілі драўляную капліцу.

У 2018 годзе была пракладзена дарога да капліцы, добраўпарадкаваны яе ганак, пафарбавана агароджа.

 

Крыніца «Пяценка» ў ваколіцах былой в. Казаногава Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://www.vitbichi.byКрыніца «Пяценка» ў ваколіцах былой в. Казаногава Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://www.vitbichi.byКрыніца «Пяценка» ў ваколіцах былой в. Казаногава Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://www.vitbichi.by

ЛІТАРАТУРА

1. Коц, В. А. Археалагічныя помнікі Шумілішчыны ў традыцыйным светапоглядзе насельніцтва / В. А. Коц, А. Л. Коц // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Шумілінскі раён : зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: В. В. Даніловіч [і інш.] ; навук. рэд. В. М. Ляўко. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – С. 49–69.

2. Лобач, У. А. Сакральная гідраграфія шуміліншчыны: сімвалічны статус і рытуальныя функцыі / У. А. Лобач // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Шумілінскі раён : зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: В. В. Даніловіч [і інш.] ; навук. рэд. В. М. Ляўко. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – С. 34–45.

3. Палісадзін, В. Адраджэнне святой Пяценкі / В. Палісадзін // Герой працы (Шуміліна). – 2001. – 21 жн. – С. 3.

4. Щербицкий, А. Новый импульс для Пятенки / А. Щербицкий // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 5 июля. – С. VIII.