Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Валун Шавекінскі. Шумілінскі раён, в. Шавекі

Шавекінскі валун навукоўцы адносяць да культавых валуноў з рукатворнымі паглыбленнямі.

Ён знаходзіцца на заходняй ускраіне в. Шавекі, у 1,1 км на паўднёвы захад ад в. Куксы, у 2,5 км на захад ад в. Ставіца, на заходнім схіле невялікага марэннага ўзгорка.

З'яўляецца геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.

Плошча помніка прыроды складае 6 м2. Плошча ахоўнай зоны – 65 м2. Мяжой ахоўнай зоны з'яўляецца лінія, умоўна праведзеная на адлегласці 3 м ад мяжы гэтага помніка.

Валун чырвона-бурага дробназярністага граніту, з уключэннямі крышталяў ружовага палявога шпату, рагавой падманкі, шэрага кварцу. Прынесены падчас Паазерскага абледзянення з Аландскіх астравоў. На верхняй паверхні валуна маецца характэрнае штучнае паглыбленне, якое сведчыць пра яго ранейшае культавае значэнне.

Маюцца на паверхні Шавекінскага гіганта і адбіткі куль, снарадаў, гранат. Жыхар вёскі М. М. Чапурноў расказаў пра тое, як у гады вайны шасціметровы валун не раз ратаваў салдат ад смяротнага агня праціўніка.

Ля каменя адчуваеш сябе тужліва, быццам душыць ён цябе сваёй вялікасцю, іншы раз пераконвае, што чалавек – пясчынка ў параўнанні з ім. Ён як бы гаворыць: «Ты, чалавек, не жывеш і стагоддзя, а я стагоддзямі ахоўваю вёску. І нашэсце спазнаў, і страляніну, калі за мяне хаваліся ад бяды. Звінелі па мне кулі, ляцелі снарады, гранаты, а я выжыў...».

 

Шавекінскі валун у в. Шавекі Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://www.ufo-com.netШавекінскі валун у в. Шавекі Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://www.ufo-com.netЛунка на Шавекінскім валуне. Фота з сайта https://www.ufo-com.net

ЛІТАРАТУРА

1. Мароз, М. Вартавыя цішыні / М. Мароз // Герой працы (Шуміліна). – 2006. – 16 мая. – С. 3.

2. У краі каменных волатаў // Герой працы (Шумiлiна). – 2012. –18 верас. – С. 4–5.

3. Шевекинский валун // Валуны родной сторонки / А. Параскевин. – Минск : Колорград, 2017. – С. 10–12.