Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крыніца «Слёзы Панначкі». Гарадоцкі раён

Крыніца знаходзіцца ў Гарадоцкім раёне каля турысцка-аздараўленчага комплексу «Лосвіда». Выцякае з-пад старога дуба, узрост якога ацэньваецца ў сотні гадоў.

Паводле легенды даўно ў гэтай мясцовасці жыла дзяўчына, якая пакутавала ад няшчаснага кахання, хавала ад людзей свае пачуцці. Шмат праліла маладая паненка слёз, прыходзячы да дуба. Вось ад яе слёз і ўтварылася крыніца. Вада ў крыніцы не замярзае нават у самы люты мароз. Людзі вераць, што яна мае гаючую сілу.

Мясцовыя жыхары ўладкавалі падыходы да крыніцы, паставілі калодзежнае кальцо, змайстравалі сцёк. Але вада не пайшла па шляху, які ёй паказалі людзі, яна прабіла цэмент і цячэ сваім ходам.

 

Крыніца. Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byКрыніца. Гарадоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Селицкая, Л. Бьет у Лосвидо криничка / Л. Селицкая // Народная газета. – 2002. – 4 мая. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Криница счастья под дубом-великаном