Камень вялікі Беразоўскі. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 17.09.2020 15:23
- Адноўлена 17.09.2020 10:05
Беразоўскі вялікі камень знаходзіцца за 0,5 км на поўдзень ад упадзення р. Вянужка ў Заходнюю Дзвіну, за 7 км на паўднёвы ўсход ад в. Туркова і за 32 км на ўсход ад г. Мёры. Мае прасападобную форму. Даўжыня 4,25 м, шырыня 3,3 м, вышыня 2,3 м, абвод 11,15 м, аб'ём 17,1 м3 і вага 45 т. Прынесены ледавіком 250–320 тыс. гадоў таму назад падчас Дняпроўскага абледзянення са Скандынавіі, потым у гады Паазерскага абледзянення быў ускрыты ў выніку ледавіковых працэсаў. Размешчаны на беразе Дзвіны, абсалютная адзнака над узроўнем мора 107 м. Ружавата-шэры дробназярністы граніт з уключэннем крышталяў цёмнаколерных мінералаў (біятыт) і палявога шпату ў выглядзе гняздоўяў, жылак, авоідаў (дыяметрам 3x4 см) і таблічак ад 0,4–5 да 2–8 см.
Ахоўны статус помніку прыроды нададзены ў 2000 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Ведай свой край // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 16 мая. – С. 2–3.
2. Дучыц, Л. У. Легендарныя камяні / Л. У. Дучыц // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 39–40.
3. Миорский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19