Пагорак Буяноўскі Астанец. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 17.09.2020 15:23
- Адноўлена 17.09.2020 11:17
Геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння Буяноўскі пагорак Астанец знаходзіцца за 11,5 км на паўночны ўсход ад в. Пераброддзе і за 9 км на паўночны захад ад г. Мёры ля вёсак Буянова, Крычава, Ліпніцы, Дзедзіна. Абсалютная вышыня над узроўнем мора 155,3 м, бачная вышыня 17 м, даўжыня 1,2 км, шырыня 800 м.
Марэнны астанец утварыўся 14–16 тыс. гадоў таму назад ў гады браслаўскай стадыі Паазерскага абледзянення. У наваколлях – марэнныя супескі, суглінкі, грубыя пяскі і інш. Растуць імхі і лішайнікі. Магчыма, раней тут існаваў замак.
Ахоўны статус помніку прыроды нададзены ў 2000 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Ведай свой край // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 16 мая. – С. 2–3.
2. Миорский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19–20.