Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Града Гаранская. Мёрскі раён

Гаранская града – геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы захад ад г. Мёры і за 9,5 км на паўночны ўсход ад в. Новы Пагост, ва ўрочышчы «Гараны». Вакол Гаранскай грады раней існавалі вёскі і сядзібы Гаране, Барсучына, Масцішча, Мазалёва, Кацілава, Маласць.

Плошча – 100 га. Абсалютная адзнака грады над узроўнем мора 161,9 м, бачная вышыня 32 м, даўжыня 1,4 км, шырыня 1 км, арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Утварылася 14–15 тыс. гадоў таму назад у гады браслаўскай стадыі Паазерскага абледзянення ў выніку дзейнасці ледавіковага покрыва і яго расталых вод. Гэта канцова-марэннае ўтварэнне. Адклады – супескі, суглінкі, розназярністыя і дробназярністыя пяскі. Мясцовая назва «Косы, або Шнуры».

Ахоўны статус Гаранскай градзе нададзены ў 2000 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ведай свой край // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 16 мая. – С. 2–3.

2. Вёска Гарані // Чароўных вандровак пярсцёнкі: краязнаўчыя маршруты па Мёрскаму раёну / В. Ермалёнак. – Минск : Капитал Принт, 2017. – С. 155–156.

3. Горанская гряда // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 15.

4. Миорский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19–20.