Крыніца «Святая вада Дзехцяроўская». Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 17.09.2020 15:23
- Адноўлена 21.09.2020 09:27
Гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння – крыніца «Святая вада Дзехцяроўская» – знаходзіцца за 7,5 км на поўнач ад в. Новы Пагост і за 11 км на паўднёвы захад ад г. Мёры ля дарогі Чапукі – Воўкаўшчына сярод марэнных пагоркаў у лясным масіве ля балота, на якім раней была праведзена меліярацыя і пракладзены каналы.
Крыніца знаходзіцца на вышыні 149,2 м над узроўнем мора. Лясная паляна абсталявана альтанкай, вогнішчам. Праз крынічны ручай пракладзены масткі.
Вада крыніцы «Святая вада Дзехцяроўская» ўтрымлівае 168,42 мг/л гідракарбанату, 5,32 мг/л хлору, 31,22 мг/л сульфату, 1,25 мг/л нітрату, 50,7 мг/л кальцыю, 14,46 мг/л магнію, 2,7 мг/л натрыю, 1 мг/л калію, 0,35 мг/л жалеза, агульная мінералізацыя 285,43 мг/л.
Лічыцца, што вада карысная для здароўя. У крыніцу звычайна кідаюць манеты.
Ахоўны статус гідралагічнаму помніку прыроды нададзены ў 2000 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Ведай свой край // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 16 мая. – С. 2–3.
2. Источник «Святая вода» // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 20 –21
3. Крыніца «Святая вада» // Чароўных вандровак пярсцёнкі: краязнаўчыя маршруты па Мёрскаму раёну / В. Ермалёнак. – Минск : Капитал Принт, 2017. – С. 198.
4. Крынічка «Святая вада» // Міёрскія навіны. – 2012. – 10 ліп. – С. 3.
5. Матэленак, Л. Крыніца плача / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 4 чэрв. – С. 7.
6. Матэленак, Л. Малавядомая Міёршчына / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2006. – 24 кастр. – С. 4.
7. Мілеўская, Р. Крыніца «Святая вада» / Р. Мілеўская // Міёрскія навіны. – 2008. – 22 лістап. – С. 6.
8. Миорский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19–20.