Камень вялікі Кублішчынскі. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 17.09.2020 15:23
- Адноўлена 21.09.2020 09:32
Кублішчынскі вялікі камень ляжыць за 0,1 км на паўночны захад ад в. Кублішчына і за 80 м на поўнач ад шашы Новы Пагост – Мёры на вышыні 165 м над узроўнем мора, за 6 км на паўночны ўсход ад в. Новы Пагост і за 10 км на паўднёвы захад ад г. Мёры.
Прынесены ледавіком 18–20 тыс. гадоў таму назад са Скандынавіі. Светла-шэры з ружовым адценнем граніт, дробназярністы, разгнейсаваны, з уключэннямі крышталяў ружовага палявога шпату асобнымі гнёздамі памерам да 4 см і вялікай колькасці цёмнаколерных мінералаў (біятыту). Даўжыня 3,85 м, шырыня 2,95 м, вышыня 0,9 м, абвод 10,2 м, аб'ём 5,5 м3, вага 14,3 т. Мае цэглападобную форму.
Ахоўны статус помніку прыроды нададзены ў 1993 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Ведай свой край // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 16 мая. – С. 2–3
2. Дучыц, Л. У. Легендарныя камяні / Л. У. Дучыц // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 39–40.
3. Матэленак, Л. Малавядомая Міёршчына / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2006. – 24 кастр. – С. 4.
4. Миорский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19–20.
5. Особо охраняемые природные территории Витебской области : [справочник] / [сост. С. В. Зуенок]. – Минск : В.И.З.А. ГРУПП, 2010. – 24 с.
6. Рынкевіч, А. Духоўная спадчына і дзіва прыроды / А. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2015. – 27 студз. – С. 5.