Камень вялікі Мазалеўскі. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 17.09.2020 15:23
- Адноўлена 21.09.2020 09:37
Мазалеўскі вялікі камень знаходзіцца ля былой в. Мазалева за 1,5 км на паўночны ўсход ад в. Мілейкі і за 100 м на поўдзень ад дарогі Цілеўцы – Мілейкі. Абсалютная адзнака над узроўнем мора 152,5 м. Знаходзіцца за 9,5 км на паўднёвы захад ад г. Мёры. Даўжыня 4 м, шырыня 3,1 м, вышыня 1,4 м, абвод 11,35 м, аб'ём 9,2 м3, вага 24,4 т.
Прынесены 18–20 тыс. гадоў таму назад з паўднёва-ўсходняй Фінляндыі ў часы Паазерскага абледзянення. Гэта ружова-шэры граніт «рапаківі», які ўтрымлівае крышталі каліевага палявога шпату ў выглядзе авоідаў памерам да 5 см і асобныя таблічкі па 1,5x3 см, крышталі малочна-шэрага кварцу ў выглядзе зерняў 0,5–1,5 см, крышталі біятыту і іншых цёмнаколерных мінералаў. Форма цэглападобная. Зарос імхамі і лішайнікамі.
Ахоўны статус помніку прыроды нададзены ў 2000 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Ведай свой край // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 16 мая. – С. 2–3.
2. Дучыц, Л. У. Легендарныя камяні / Л. У. Дучыц // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 39–40.
3. Миорский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19–20.