Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пагоркі Навалацкія. Мёрскі раён

Навалацкія пагоркі знаходзяцца ля былога х. Навалака за 5,5 км на поўдзень ад в. Пераброддзе і за 10 км на паўднёвы захад ад г. Мёры. Даўжыня 1 км, шырыня 900 м, вышыня над узроўнем мора 171,3 м, бачная вышыня – 32 м.

Гэта канцова-марэнныя пагоркі, што ўтварыліся 14–15 тыс. гадоў таму назад ў гады браслаўскай стадыі Паазерскага абледзянення ў выніку памнажальнай дзейнасці ледавіковага покрыва і яго расталых вод з марэнных супескаў, суглінкаў, алеўрытаў, грубых пяскоў.

Існуе паданне пра гару, насыпаную паміж вёскамі Мурашкі і Навалака шведскім войскам, і ў ёй знаходзіцца склеп, дзе пахаваны начальнік войска з рэчамі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ведай свой край // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 16 мая. – С. 2–3.

2. Каралёў, В. І камяні гавораць / В. Каралёў // Сцяг працы (Міёры). – 1991. – 24 верас. – С. 3.

3. Миорский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19–20.

4. Новолоцкие пригорки (холмы) // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост. В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 20 –21.