Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Камень вялікі Новапагосцкі. Мёрскі раён

Новапагосцкі вялікі камень размешчаны за 1,5 км на ўсход ад в. Новы Пагост, на поўнач ад дарогі на в. Стары Пагост на вышыні 157,5 м над узроўнем мора. За 17 км на паўднёвы захад ад г. Мёры.

Прынесены 18–20 тыс. гадоў таму ледавіком са Скандынавіі. Цёмна-шэры дробназярністы мігматыт, паласаты, з вялікай колькасцю жылкаў ружовага палявога шпату таўшчынёй 0,5–2 см. Даўжыня 3,3 м, шырыня 2,8 м, вышыня 2,2 м, абвод 9,55 м, аб'ём 11,2 м3, вага 29,6 т. Прасападобнай формы.

Ахоўны статус помніку прыроды нададзены ў 1993 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ведай свой край // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 16 мая. – С. 2–3.

2. Краўцы-шаўцы // Маўклівыя сведкі мінуўшчыны / Э. А.Ляўкоў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – С. 79–84.

3. Миорский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19–20.