Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Валун следавік Перабродскі. Мёрскі раён, в. Пераброддзе

Перабродскі валун следавік знаходзіцца за 0,75 км на захад ад паўночнага ўскрайку в. Пераброддзе і за 400 м ад шашы на Іказнь у міжпагоркавым паніжэнні на раллі. За 14 км на захад ад г. Мёры. Вышыня над узроўнем мора 142,5 м. Даўжыня 2,4 м, шырыня 1,95 м, бачная вышыня 0,95 м, абвод 6,5 м, аб'ём 2,4 м3, вага 6,3 т. Форму мае прасападобную.

Прынесены ледавіком са Скандынавіі 18–20 тыс. гадоў таму. Ружовы дробназярністы парфірападобны граніт з крышталямі палявога шпату, таблічкамі 0,3x1,5 см і зернямі шэрага кварцу ў 0,3–0,5 см. Наверсе два невыразныя паглыбленні даўжынёй 25 і 27 см і шырынёй 6 і 7 см адпаведна, глыбінёй да 0,5 см.

Ахоўны статус помніку прыроды нададзены ў 2000 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дучыц, Л. У. Легендарныя камяні / Л. У. Дучыц // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 39–40.

2. Миорский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19–20.