Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Валун Ражнеўскі. Мёрскі раён

Ражнеўскі валун ляжыць на беразе воз. Абстэрна, на мяжы хваёвага лесу, дзе некалі была в. Ражні. Гэта за 16 км на паўднёвы захад ад г. Мёры. Абсалютная адзнака над узроўнем мора 140 м. Даўжыня 2,6 м, шырыня 2 м, вышыня 1,9 м, абвод 7 м, аб'ём 5,3 м3, вага 13,9 т. Прасападобнай формы.

Прынесены 19–20 тыс. гадоў таму назад ледавіком са Скандынавіі. Ружова-чырвоны дробназярністы граніт з крышталямі палявога шпату ў выглядзе таблічак 1x1,5 см і авоідаў у 1 см папярочнікам, зерне шэрага і малочна-белага кварцу ад 0,3–0,5 да 1 см.

Ахоўны статус валуну нададзены ў 2000 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ведай свой край // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 16 мая. – С. 2–3.

2. Дучыц, Л. У. Легендарныя камяні / Л. У. Дучыц // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 39–40.

3. Миорский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19–20.