Камень скарбавы Сімкаў. Мёрскі раён, в. Дворнае Сяло
- Подробности
- Створана 17.09.2020 15:23
- Адноўлена 21.09.2020 09:51
Геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння – Сімкаў скарбавы камень – знаходзіцца за 5,5 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, пасярод в. Дворнае Сяло.
Прынесены 18–20 тыс. гадоў таму назад ледавіком са Скандынавіі. 3 шэрага граніту, гнейсу, утрымлівае шэрыя крышталі палявога шпату ў выглядзе асобных таблічак 2x3 см, цемнаколерных мінералаў (слюдаў). Даўжыня 3,5 м, шырыня 3,3 м, вышыня 0,9 м, абвод 10,8 м, аб'ём 5,5 м3, вага 14,6 т. Вышыня над узроўнем мора 156,2 м. Мае прасападобную форму.
Лічыцца, што каля каменю схаваны «напалеонаўскія скарбы». Побач нібы знайшлі залаты пярсцёнак вельмі вялікага памеру. Хутчэй за ўсё раней тут было старажытнае капішча.
Ахоўны статус геалагічнаму помніку прыроды нададзены ў 2000 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Ведай свой край // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 16 мая. – С. 2–3.
2. Дучыц, Л. У. Легендарныя камяні / Л. У. Дучыц // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 39–40.
3. Миорский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19–20.