Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Камень талерачны (талеркавы) Язненскі. Мёрскі раён, в. Язна

Язненскі талерачны (талеркавы) камень знаходзіцца ў цэнтры в. Язна за 0,5 км на поўдзень ад цэнтральнай плошчы і царквы, за 0,1 км на захад ад галоўнай вуліцы.

Камень прынесены 18–20 тыс. гадоў таму назад ледавіком са Скандынавіі падчас Паазерскага абледзянення. Яго даўжыня 6,25 м, шырыня 5,1 м, бачная вышыня 1,25 м, абвод 17,3 м, аб'ём 53,2 м3, вага 141 т. Мае прасападобную форму. Камень – шэры граніт пегматыт з пражылкамі і гняздоўямі крышталяў ружовага палявога шпату памерам ад 1–5 да 20 см і шэры гнейс з асобнымі крышталямі ружовага гранату. Камень парос імхамі і лішайнікамі.

Камень абвеяны шматлікімі легендамі. У старадаўнія часы ён служыў для выканання язычніцкіх абрадаў. Таксама кажуць, што на ім нібыта высечаны абрысы талеркі, відэльцаў і лыжак. Тут спыняўся полацкі князь Усяслаў Чарадзей, кароль Стэфан Баторый. Лічылася, што на ім «абедаў» Напалеон. Паводле аднага з паданняў – некалі па дарозе праязджала расійская імператрыца Кацярына Вялікая і спынілася, каб пачаставацца. Нібы ў гонар падзеі і высеклі знакі на паверхні камлыгі. Але потым з-за таго, што часцяком раскладвалі вогнішча прама на камяні, верхняя частка паверхні патрэскалася і адвалілася, выявы талеркі, відэльцаў і лыжак зніклі.

Ахоўны статус помніку прыроды нададзены ў 2000 годзе.

 

 

Язненскі талерачны (талеркавы) камень. Мёрскі раён, в. Язна. Фота з сайта https://fgb.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Валун авеяны легендамі // Міёрскія навіны. – 2017. – 12 верас. – С. 5.

2. Ведай свой край // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 16 мая. – С. 2–3.

3. Гістарычныя асобы ў назвах валуноў // Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі : [манаграфія] / А. К. Карабанаў [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2011. – С. 166–170.

4. Дучыц, Л. У. Легендарныя камяні / Л. У. Дучыц // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 39–40.

5. Фёдараў, В. Міёршчына: чароўныя стравы з талеркі Гулівера / В. Фёдараў // Рэспублiка. – 2006. – 23 снеж. – С. 8.

6. Язненский тарелочный камень // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 23.