Камень скарбавы Янапольскі. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 17.09.2020 15:23
- Адноўлена 21.09.2020 10:04
Янапольскі скарбавы камень размешчаны за 0,85 км ад в. Букава на паўночны захад, на ўсход ад дарогі на в. Маразы, ля месца, дзе раней была в. Янаполь, на слабахвалістай марэннай раўніне. Абсалютная адзнака над узроўнем мора 143,7 м. За 13 км на паўночны ўсход ад в. Пераброддзе і за 4 км на паўночны захад ад г. Мёры. Даўжыня 3,8 м, шырыня 2,5 м, вышыня 1,7 м, абвод 9,4 м, аб'ём 8,6 м3, вага 22,7 т. Форма цэглападобная. Зарос імхамі і лішайнікамі.
Прынесены ледавіком 18–20 тыс гадоў таму назад са Скандынавіі падчас Паазерскага абледзянення. Цёмна-шэры гнейс і светла-ружовы пегматытавы граніт, ён утрымлівае шмат гняздоўяў крышталёў ружовага палявога шпату, у якім кварц прарастае ў тонкіх і клінападобных формах, так званы «пісьмовы граніт».
Мясцовыя жыхары лічаць, што раней пад ім быў схаваны «напалеонаўскі скарб» і памятаюць, што камень увесь быў абкапаны.
ЛІТАРАТУРА
1. Ведай свой край // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 16 мая. – С. 2–3.
2. Дучыц, Л. У. Легендарныя камяні / Л. У. Дучыц // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 39–40.
3. Миорский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 19–20.