Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Алея лётчыкаў. Аршанскі раён, г. Орша

9 мая 2015 года ў гонар 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Оршы заклалі «Алею лётчыкаў».

Месца для алеі абрана ў той частцы горада, дзе сыходзяцца тры вуліцы, якія носяць імёны лётчыкаў-герояў: Анатоля Салянікава – камандзіра эскадрыллі штурмавікоў, Уладзіміра Завадскага – маёра бамбардзіровачнай і разведвальнай авіяцыі, Аляксея Гараніна – гвардыі капітана, камандзіра звяна авіяцыі далёкага дзеяння.

Алея была створана па ініцыятыве навучэнцаў ДУА «Зубаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа». Праект алеі і стэлы распрацаваў аршанскі архітэктар Сяргей Янкоўскі.

Стэлу вянчае дакладная копія самалёта У-2, якую сваімі рукамі сабраў майстар Уладзімір Мікалаевіч Сухадольскі. Ён зрабіў гэта ў памяць пра свайго бацьку Мікалая Андрэевіча Сухадольскага – баявога лётчыка, які здзейсніў мноства баявых вылетаў за лінію фронту ў тыл ворага менавіта на такім самалёце.

Канчатковы выгляд стэла набыла на ААТ «Чырвоны барацьбіт», а падрыхтоўку алеі да адкрыцця і ўстаноўку стэлы забяспечвалі КУП «Аршанская спецаўтабаза» і ААТ «Аршанскі будтрэст № 18».

У памяць аб усіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны на Алеі ў дзень 70-годдзя Вялікай Перамогі было пасаджана 70 дрэў чырвоных клёнаў і чырвоных сліў.

 

 

Алея лётчыкаў. г. Орша. Фотаздымак з сайта https://www.google.by/maps

 

ЛІТАРАТУРА

1. Борисова, А. Аллея Героев-Летчиков / А. Борисова // Аршанская газета. – 2015. – 14 мая. – С. 2.

2. Шкрабо, Е. Взлетная полоса в вечность / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2015. – 21 мая. – С. 3.