Помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 18.10.2018 15:26
Важны па сваім значэнні для сучаснай гісторыі помнік знаходзіцца каля вуліц Карла Маркса і Камсамольскай, на беразе р. Днепр. У гэтым месцы ўтвораны спецыяльны сквер, вянком якога служаць два памятныя камяні і скульптура дзяўчыны, якая плача.
Адкрыццё манумента адбылося 6 сакавіка 1994 года. Ідэя помніка належыць Ігару Голубеву, майстру з Мінска.
Памяць пра аршанцаў, якія загінулі пры правядзенні ваеннай аперацыі ў Афганістане. Дзве масіўныя гранітныя груды, разарваныя папалам, сімвалізуюць няўчасны сыход з жыцця маладых хлопцаў, якiя былі прызваны на вайну ў далёкую краіну.
Іх імёны і прозвішчы пералічаны на адной з пліт, а на другой – дзяўчына, якая плача, і наказ: «Чалавек! Я хачу, каб з вайною павянчаны ты не быў, каб смерць мая самай апошняй смерцю была».
Добраўпарадкаваны сквер ўяўляе сабой цудоўнае месца для ўшанавання памяці герояў, якія пайшлі з жыцця ў раннім узросце, магчыма, не паспеўшы стварыць сем'і і нарадзіць дзяцей. Наш абавязак памятаць пра іх.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрова, А. В память о боевых товарищах / А. Александрова // Аршанская газета. – 2015. – 6 жн. – С. 2.
2. В тот день, когда закончилась война // Телеком-экспресс (Орша). –2014. – 13 февр. – С. 5.
3. Кузьменков, В. Вечная память / В. Кузьменков // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 12 марта. – С. 10.
4. Юрка, К. Адкрыты помнік «афганцам» / К. Юрка // Аршанская газета. – 1994. – 12 сак. – С. 1