Курган Працоўнай Славы. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 22.11.2018 14:03
Знаходзіцца ў прамысловай зоне горада, каля аўтабазы № 6.
У 1968 годзе ў гонар 10-годдзя заснавання горада і працоўнага подзвіга будаўнікоў-вадзіцеляў насыпаны Курган Працоўнай Славы. На яго вяршыні на бетоннай пляцоўцы размешчаны грузавік ЗІЛ-585 пад нумарам БЮ 19–20, вадзіцелем якога быў Дзмітрый Аністратаў. Каля падножжа – дошка з надпісам-прысвячэннем: «Ад славы баявой – да славы працоўнай. Пад гэтым мемарыялам захоўваецца дот часоў Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.».
ЛІТАРАТУРА
1. Курган Працоўнай Славы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 372.
2. Курган Працоўнай Славы // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 842.