Помнік падпольшчыкам. Дубровенскі раён, г. п. Асінторф
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 06.12.2018 15:33
Знаходзіцца на 478-м кіламетры аўтамагістралі Масква – Брэст, непадалёку ад гарадскога пасёлка Асінторф. Пастаўлены ў 1966 годзе ў гонар герояў Асінторфскага падполля. Скульптар Г. Мурамцаў, архітэктар В. Занковіч і Л. Левін; бетон, металізацыя; вышыня скульптуры – 4 м, пастамента – 12 м. На высокім пастаменце Г-падобнай формы – скульптура юнака з лунаючым вымпелам ва ўзнятых над галавой руках. Вертыкаль абеліска ўраўнаважана невысокай сценкай з масіўнай бетоннай плітой з надпісам-прысвячэннем.
ЛІТАРАТУРА
1. Захарчанка, А. Манумент пры дарозе / А. Захарчанка // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1998. – 24 чэрв. – С. 3.
2. Помнік асінторфскім падпольшчыкам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 263–264.