Алея герояў. Дубровенскі раён, г. Дуброўна
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 10.12.2018 09:29
Да 70-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Дубровеншчыне з'явілася яшчэ адно памятнае месца, якое звязана з гераічнымі падзеямі 1944 года – Алея герояў у г. Дуброўна.
У цэнтры горада, каля стэлы, прысвечанай вайсковым злучэнням, што вызвалялі горад у ходзе аперацыі «Баграціён», размясціліся памятныя пліты з імёнамі людзей, якія атрымалі званне Героя Савецкага Саюза за праяўленую мужнасць у баях за вызваленне Дубровенскага раёна. Сярод іх: Іван Буканаў, Іосіф Дзьякаў, Рыгор Вятчыннік, Кірыл Кошман, Уладзімір Падзігун, Аляксей Махнёў, Уладзімір Сапрыкін.
ЛІТАРАТУРА
1. Борисовец, Н. Десять стойких из Дубровно / Н. Борисовец // Сельская газета. – 2014. – 28 июня. — С. 3.
СПАСЫЛКІ