Курган Дружбы. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 10.01.2019 10:45
Курган Дружбы размяшчаецца на поўнач ад Асвейскага возера, за вёскамі Прошкі і Гаўрыліна Верхнядзвінскага раёна, на граніцы 3 рэспублік: Беларусі, Расіі і Латвіі. Насыпаны ў 1959 годзе (адкрыты 3 ліпеня 1959 года) у памяць баявой садружнасці партызан Беларусі, Латвіі і Расійскай Федэрацыі.
У цэнтры мемарыяла ўзвышаецца рукатворны пагорак, на вяршыні якога расце дуб. Каля кургана зліваюцца рачулкі Няверыца і Сінюха.
Ад Кургана пракладзены 3 алеі: у бок Беларусі абсаджана бярозамі, Расійскай Федэрацыі – клёнамі, Латвіі – ліпамі. На вяршыні Кургана расце дуб – сімвал непарушнай дружбы рэспублік. Побач з Курганам пастаўлены памятныя знакі ў гонар Прошкаўскай падпольнай камсамольскай арганізацыі, Героя Савецкага Саюза Іманта Янавіча Судмаліса і сакратара Себежскага падпольнага райкама камсамола Марыі Сільвестраўны Пынты.
Штогод у першую нядзелю ліпеня на Кургане Дружбы праводзяцца масавыя ўрачыстасці – традыцыйныя сустрэчы працоўных, былых воінаў і партызан Беларусі, Расіі і Латвіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунов, Н. Место встречи – Курган Дружбы / Н. Бегунов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 6 июля. – С. 1.
2. «Бе-La-Русь»: времена меняются – хорошее остается / подгот. О. Масловская // Витебские вести. – 2015. – 28 июля. – С. 5.
3. Голесник, С. Двойняшек назвали Белла и Руся / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2015. – 30 июля. – С. VI.
4. Двинская, С. Эстафета Победы – из Беларуси в Россию / С. Двинская, Л. Зайцева // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2015. – 20 лют. – С. 1–2.
5. Долженко, Е. Курган Дружбы собирает друзей / Е. Долженко // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 9 июля. – С. 2.
6. Зайцева, Л. Память и традиции объединяют народы / Л. Зайцева // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2017. – 5 ліп. – С. 4.
7. Зимацкая, А. Лагерь «Бе-LA-Русь» – открытый диалог / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2017. – 4 жн. – С. 1, 5.
8. Лобатый, С. Объединил Курган Дружбы / С. Лобатый // Белорусская нива. – 2013. – 4 июля. – С. 6.
9. Ляшук, С. В едином порыве пели «Катюшу» / С. Ляшук // Витебские вести. – 2016. – 5 июля. – С. 5.
10. Масловская, О. Не угаснет костер Дружбы / О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2010. – 6 июля. – С. 1, 5.
11. Масловская, О. Берегите мир! / О. Масловская // Витебские вести. – 2014. – 8 июля. – С. 2.
12. Масловская, О. Единство, которое помогло победить / О. Масловская // Витебские вести. – 2015. – 7 июля. – С. 2.
13. Мельников, А. Дружба, скрепленная кровью / А. Мельников // Віцебскі рабочы. – 2009. – 2 июля. – С. 3.
14. Пастернак, Т. С. Эстафета памяти в руках молодых / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 5 июля. – С. 3.
15. Сеньков, В. И каравай 73-го мирного года / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 5 июля. – С. I.
16. Чуракова, Т. Р. Курган Дружбы / Т. Р. Чуракова // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 172.
17. Ярашэвіч, К. Курган Дружбы збірае сяброў / К. Ярашэвіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2010. – 3 жн. – С. 3.
СПАСЫЛКІ
Капсула с посланием потомкам заложена на Кургане Дружбы