Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Браслаўскі раён, г. Браслаў
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 24.01.2019 11:05
У горадзе Браславе ў скверы па вул. Савецкай размяшчаецца Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, у якой пахаваны 879 воінаў 166-й стралковай дывізіі 1-га Прыбалтыйскага фронту і партызан брыгады імя Жукава, якія загінулі пры вызваленні г. Браслава і Браслаўскага раёна. Сярод пахаваных – Героі Савецкага Саюза Іван Мікітавіч Валчкоў і Аляксей Мітрафанавіч Жданаў. У 1981 годзе на магіле ўстаноўлены помнік – скульптура воіна на фоне двух абеліскаў, побач – пліты з імёнамі загінуўшых.
ЛІТАРАТУРА
1. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 138.
2. Памятник воинам Советской Армии и партизанам // В памяти народной : путеводитель / С. З. Почанин [и др.]. – Минск : Беларусь, 1970. – С. 142–143.