Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік Максімовіч Вользе . Браслаўскі раён, в. Замошша

Помнік Вользе Канстанцінаўне Максімовіч пастаўлены ў в. Замошша Браслаўскага раёна.

Піянерка-партызанка Вольга Максімовіч скончыла 5 класаў Замошскай школы. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыла ў в. Гірдзюшы, у 1942 годзе наладзіла сувязь з разведчыкамі партызанскай брыгады «За Радзіму». Выконвала заданні камандавання брыгады: неаднарозова хадзіла ў Браслаў і Даўгаўпілс, дзе здабывала медыкаменты, збірала даныя разведкі, у г. п. Шаркаўшчына, вёсках Опса і Слабодка распаўсюджвала лістоўкі. У канцы верасня 1943 года па даносе правакатара была схоплена гітлераўцамі ў в. Слабодка і пасля жорсткіх катаванняў расстраляна.

У 1975 годзе быў пастаўлены помнік – скульптура юнай партызанкі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Оля Максимович // Юные герои Витебщины / Н. И. Дорофеенко [и др.]. – Минск : Народная асвета, 1980. – С. 63–64.

2. Помнік Максімовіч Вользе Канстанцінаўне // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 149.