Помнік ахвярам грамадзянскай вайны. Пастаўскі раён, г. Паставы
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 05.03.2019 11:59
Помнік-стэла салдатам і афіцэрам, якія загінулі падчас ваенных дзеянняў 1920 года. Быў усталяваны ў 1934 годзе. Аўтар – Пінскі. Старажылы сцвярджаюць, што гэта інтэрнацыянальнае пахаванне польскіх, нямецкіх і рускіх салдат.
У першыя пасляваенныя гады паступіў загад знішчыць помнік на магіле, але мясцовыя жыхары выступілі супраць гэтага. У выніку было прынята рашэнне так арганізаваць забудову тэрыторыі вакол помніка, каб закрыць яго ад вачэй. З помніка былі збіты арол і мемарыяльная таблічка з надпісам на польскай мове: «Загінуўшым салдатам, абараняўшым Айчыну», магілы разрыты, значную частку астанкаў воінаў кудысьці вывезлі, астатнія былі зацэментаваны – на гэтым месцы быў пабудаваны двухпавярховы будынак. Потым неаднойчы рабіліся спробы канчаткова разбурыць помнік. Да нашых дзён захаваўся толькі пастамент.
ЛІТАРАТУРА
1. Бынькоў, А. Памяць пра польскіх жаўнераў / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2011. – 14 чэрв. – С. 7.
2. Ластоўская, Р. Памяць загінуўшых воінаў варта ўвекавечыць па-людску / Р. Ластоўская // Пастаўскi край. – 2004. – 24 снеж. – С. 3.