Комплекс мемарыяльны «Узрэчча». Бешанковіцкі раён, в. Узрэчча
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 21.03.2019 16:24
Мемарыяльны комплекс «Узрэчча» знаходзіцца за 1 км на захад ад в. Узрэчча Бешанковіцкага раёна на левым беразе р. Заходняя Дзвіна. Тут пахаваны 111 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры вызваленні Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных – Героі Савецкага Саюза Джумаш Асаналіеў, Іван Сямёнавіч Бірукоў, Мікалай Сцяпанавіч Дароўскі, Анатоль Міхайлавіч Звераў, Іван Аляксеевіч Мартынаў, Іван Антонавіч Плякін, Уладзімір Данілавіч Салончанка, Міхаіл Пятровіч Хваткоў.
У 1959 г. на могілках быў пастаўлены помнік – скульптура воіна.
ЛІТАРАТУРА
1. Голесник, С. Восемь героев / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2008. – 5 июля. – С. 12.
2. Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 131–132.
3. Дзядзінкіна, С. Моцная плынь часапісу / С. Дзядзінкіна // Народная газета. – 2009. – 3 чэрв. – С. 14.
4. Крачковский, А. На Узречье тишина такая... / А. Крачковский // Зара (Бешанковічы). – 2014. – 24 чэрв. – С. 2, 4.
5. Людыно, А. Благодарная память потомков не гаснет / А. Людыно // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 2 ліп. – С. 1, 5.
6. Ляхоўская, К. Не забываюцца пра загінуўшага земляка / К. Ляхоўская // Зара (Бешанковічы). – 2016. – 15 ліп. – С. 4.
7. Мишурный, А. В Узречье, на крутом берегу... / А. Мишурный // Віцебскі рабочы. – 2008. – 1 ліп. – С. 2.
8. Павич, С. Они остались молодыми / С. Павич // Витебские вести. – 2013. – 24 сент. – С. 6.
9. Пяць прычын наведаць Бешанковіцкі раён / падрыхт. Н. Чарнічэнка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 15 дек. – С. 5–6.