Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, в. Саннікі
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 25.03.2019 08:57
Помнік знаходзіцца за 0,2 км на паўднёвы ўсход ад в. Саннікі Бешанковіцкага раёна. Пахаваны 48 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры вызваленні раёна ў 1944 г. Сярод пахаваных – Героі Савецкага Саюза М. Дзмітрыевіч, А. Т. Маслікаў, Б. Я. Янтыміраў і грузінскі паэт Мірза Гедэонавіч Гелавані.
ЛІТАРАТУРА
1. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 130.