Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, г. п. Ула
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 21.03.2019 16:48
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у г. п. Ула знаходзіцца на вуліцы Леніна. Тут пахаваны 34 воіны і партызаны, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – Героі Савецкага Саюза Рыгор Яфімавіч Бераснёў, Іван Мікалаевіч Бярэзін, Мікалай Іванавіч Мітрафанаў. У 1965 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
ЛІТАРАТУРА
1. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 132.
2. Голесник, С. Солдат наконец вернулся с войны / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2013. – 13 дек. – С. 2.