Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, в. Астроўна
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 25.03.2019 08:47
Помнік знаходзіцца на паўночнай ускраіне в. Астроўна, каля шашы на Віцебск. Пахаваны 177 воінаў 54-га гвардзейскага стралковага палка 19-й гвардзейскай стралковай дывізіі 39-й арміі Беларускага фронту, якія загінулі пры вызваленні в. Астроўна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. У 1969 г. на магіле быў пастаўлены помнік – скульптура воіна.
ЛІТАРАТУРА
1. Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 124.