Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 25.03.2019 09:05
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у г. п. Бешанковічы знаходзіцца на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Тут пахаваны 80 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 г. і пры вызваленні Бешанковіцкага раёна ў 1944 г. Сярод пахаваных Героі Савецкага Саюза: Мікалай Пятровіч Лугоўскі, Рыгор Іванавіч Спольнік, Георгій Філімонавіч Хараборкін, Майсей Фраймавіч Шварцман. У 1956 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптуры 2 воінаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 120.
СПАСЫЛКІ