Помнік на месцы бою 1812 года. Бешанковіцкі раён, в. Астроўна
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 25.03.2019 10:40
Помнік знаходзіцца на поўначнай ускраіне в. Астроўна Бешанковіцкага раёна.
У Айчынную вайну 1812 г. каля в. Астроўна адбыліся баі часцей 1-й рускай арміі (каля 9 тыс. чалавек) супраць французскіх войск (больш за 20 тыс. чалавек). 13 ліпеня пяхотны корпус генерала А. І. Остэрмана-Талстога і 4 палкі кавалерыі ўвесь дзень стойка трымалі абарону. Падмацаваныя пяхотнай дывізіяй генерала П. П. Канаўніцына 14 ліпеня рускія войскі прадаўжалі бой каля вёсак Кукавячына і Дабрэйка, потым арганізавана адыйшлі. Баі садзейнічалі злучэнню 1-й і 2-й рускіх армій каля Смаленска.
У 1962 г. з нагоды 150-годдзя бітвы была пастаўлена стэла з мармуровай дошкай, на якой быў выбіты памятны тэкст.
ЛІТАРАТУРА
1. Месца бою 1812 года ў в. Астроўна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 124.