Брацкія магілы савецкіх воінаў i партызан. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 23.05.2019 15:23
- Адноўлена 23.05.2019 10:52
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у г. Лепель
Знаходзіцца на Прывакзальнай плошчы горада. У ёй пахаваны 600 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры вызваленні горада Лепеля і Лепельскага раёна. У 1961 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна. У 2017 годзе адбылася рэканструкцыя помніка і перапахаванне астанкаў воінаў-разведчыкаў.
Брацкая магіла савецкіх воінаў i партызан у аг. Баброва
Знаходзіцца справа ад шашы на Віцебск. У ёй пахаваны 145 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. У 1968 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна ў жалобе.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Зацякляссе
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 61 воін і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1971 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: воін і партызанка. У 2013 годзе праведзена рэканструкцыя помніка.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Крайцы
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, у парку. Пахаваны 37 воінаў 1-га стралковага корпуса 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту і партызан, якія загінулі ў чэрвені 1944 года ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на подступах да города Лепеля.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан за 9 км ад в. Крайцы
Знаходзіцца за 9 км на ўсход ад вёскі. Пахаваны 73 воіны і партызаны, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1962 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан за 0,2 км ад в. Саўскі Бор
Знаходзіцца за 0,2 км на поўнач ад вёскі. Пахаваны 100 савецкіх воінаў і партызан брыгады «Жалязняк», якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. У 1963 годзе на могілках пастаўлены помнік – скульптура жанчыны ў жалобе. У 2013 годзе адбылося добраўпарадкаванне могілак і помніка.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Пышна
Знаходзіцца ў скверы. У двух магілах пахаваны воіны і партызаны, якія загінулі ў 1920 годзе ў баях супраць войск буржуазнай Польшчы і ў Вялікую Айчынную вайну. У 1956 годзе на брацкай магіле партызан і савецкіх воінаў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, пастаўлены абеліск. У 1959 годзе на ўшанаванне памяці савецкіх воінаў і партызан, якія аддалі жыццё ў баях пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: жанчына і падлетак у вайсковай форме.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан ля в. Суша
Знаходзіцца каля могілак. Пахаваны 13 воінаў і 9 партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. У 1966 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна. У 2013 годзе адбыліся рэканструкцыі, добраўпарадкаванні могілак і помніка.
ЛІТАРАТУРА
1. Гарбачоў, М. На брацкіх магілах не ставяць крыжы... / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2013. – 8 кастр. – С. 7.
2. Гэтых дзён не згасне слава // Лепельскі край. – 2010. – 7 мая. – С. 4.
3. Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 271–286.
4. Николаев, Е. Последний путь героев / Е. Николаев // Лепельскі край. – 2017. – 11 ліп. – С. 4–5.
5. Шушкевіч, А. Апошні бой / А. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2007. – 4 мая. – С. 6.
6. Шушкевіч, У. Ніхто не забыты / У. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2011. – 12 жн. – С. 4.