Брацкія магілы савецкіх воінаў. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 23.05.2019 15:23
- Адноўлена 23.05.2019 11:03
Брацкая магіла савецкіх воінаў у г. Лепель
Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне горада. У ёй пахаваны 67 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Новыя Валосавічы
Знаходзіцца ў скверы. Пахаваны 90 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. У 1964 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна са сцягам.
Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Поплаўкі
Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 26 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 і 1944 гг. На ўшанаванне іх памяці ў 1971 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Фатынь
Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 7 воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Чэрцы
Знаходзіцца ў скверы. Пахаваны 22 воіны і партызаны, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1971 года на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.
ЛІТАРАТУРА
1. Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 271–286.