Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі землякам. Лепельскі раён

arrow Помнік землякам у в. Аношкі

Знаходзіцца ў сярэдзіне вёскі, на адным з узгоркаў. На ўшанаванне 17 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў гады ваеннага ліхалецця 1941–1945 гг., у 2015 годзе пастаўлены помнік – пліта, на якой па-беларуску выбіты імёны герояў. Ініцыятарам яго стварэння стала мясцовая жыхарка Надзея Жальнерэне, чый бацька быў забіты фашыстамі.

arrow Помнік землякам у в. Барсукі

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Барсукі. На ўшанаванне памяці 71 жыхара вёсак калгаса імя В. П. Чкалава, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у 1971 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам.

arrow Помнік землякам у в. Вялікі Поўсвіж

Знаходзіцца ў скверы, каля Дома культуры. На ўшанаванне памяці 164 жыхароў вёсак саўгаса «Лепельскі», якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1967 годзе пастаўлены помнік – скульптура жанчыны.

arrow Помнік землякам у в. Губіна

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля былой школы. На ўшанаванне памяці 73 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1971 годзе пастаўлены помнік – скульптуры воіна і жанчыны.

arrow Помнік землякам у в. Двор Бабча

Знаходзіцца каля будынка праўлення калгаса «Палітаддзелец». На ўшанаванне памяці 71 земляка, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1966 годзе пастаўлены абеліск.

arrow Помнік землякам у в. Заазер'е

Знаходзіцца каля будынка выканкама сельсавета. На ўшанаване памяці 59 жыхароў вёсак калгаса імя К. Маркса, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1967 годзе пастаўлены абеліск.

arrow Помнік землякам у в. Забароў'е

Знаходзіцца каля будынка праўлення калгаса імя Г. М. Дзімітрова. На ўшанаванне памяці 76 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1967 годзе пастаўлены абеліск.

arrow Помнік землякам у в. Заслаўкі

На ўсходняй ускраіне вёскі. На ўшанаванне памяці 127 жыхароў з саўгаса «Сушанскі», якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1975 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.

arrow Помнік землякам у аг. Камень

Знаходзіцца каля будынка праўлення калгаса «Калгасная праўда». На ўшанаванне памяці 120 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1968 годзе пастаўлены абеліск.

arrow Помнік землякам у в. Паддуб'е

Знаходзіцца каля Дома культуры. На ўшанаванне памяці землякоў вёсак калгаса «Ударнік», якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 1980 годзе ўстаноўлены помнік – скульптурная выява воіна.

arrow Помнік землякам у в. Пышна

Знаходзіцца ў скверы вёскі. У 1966 годзе на ўшанаванне памяці 114 землякоў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, пастаўлены абеліск.

arrow Помнік землякам у аг. Слабада

Знаходзіцца ў скверы каля будынка бальніцы. На ўшанаванне памяці 154 жыхароў вёсак калгаса «Пражэктар», якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1966 годзе пастаўлены абеліск.

arrow Помнік землякам у аг. Стаі

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 167 землякоў вёсак калгаса «Салют», якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 1974 годзе пастаўлены помнік – скульптуры партызана і дзяўчынкі, якая ўскладае кветкі.

arrow Помнік землякам у в. Старое Лядна

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 220 жыхароў вёсак калгаса імя В. I. Чапаева, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1967 годзе пастаўлены помнік – двухфігурная скульптурная кампазіцыя.

arrow Помнік землякам у в. Стары Лепель

Знаходзіцца каля будынка праўлення калгаса імя М. I. Калініна. На ўшанаванне памяці 90 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у 1970 годзе пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: воін і жанчына.

arrow Помнік землякам у в. Чарэйшчына

Знаходзіцца ў скверы. На ўшанаванне памяці 40 жыхароў вёсак калгаса імя Э. Тэльмана, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у 1971 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна.

 

Помнік землякам у вёсцы Вялікі Поўсвіж. Фотаздымак з сайта http://foto-planeta.comПомнік землякам у вёсцы Пышна. Фотаздымак з сайта http://wwii.spaceПомнік землякам у аграгарадку Слабада. Фотаздымак з сайта http://mistikatv.ruПомнік землякам у аграгарадку Стаі. Фотаздымак з сайта http://wwii.spaceПомнік землякам у вёсцы Стары Лепель. Фотаздымак з сайта http://foto-planeta.comПомнік землякам у аграгарадку Стаі. Фотаздымак з сайта http://foto-planeta.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 271–286.

2. Гэтых дзён не згасне слава // Лепельскі край. – 2010. – 7 мая. – С. 4.

3. Вашкевіч, А. Прозвішчы на абеліску / А. Вашкевіч // Лепельскі край. – 2009. – 2 ліп. – С. 7.

4. Шушкевіч, У. Ніхто не забыты / У. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2011. – 12 жн. – С. 4.

5. Гарбачоў, М. Помнік сямнаццаці героям / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2015. – 22 мая. – С. 2.