Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Магілы ахвяр фашызму. Лепельскі раён

arrow Магіла ахвяр фашызму (помнік загінуўшым яўрэям) за 0,5 км ад аг. Камень

Знаходзіцца за 0,5 км на поўнач ад аграгарадка, ва ўрочышчы Баркі, злева ад дарогі на аграгарадок Камень. Пахаваны 177 мірных жыхароў, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі 17 верасня 1941 года. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск. У 2016 годзе на магіле праводзіліся рэстаўрацыйныя работы.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Кветча

Размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі. Пахаваны 60 мірных жыхароў вёсак Кветча і Пастрэжжа, якіх у чэрвені 1943 года расстралялі нямецка-фашысцкія акупанты. У 1964 годзе на магіле пастаўлена стэла.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Крайцы

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. 7 чэрвеня 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі 21 мірнага жыхара вёскі. На ўшанаванне іх памяці ў 1962 годзе на магіле пастаўлена стэла.

arrow Магіла ахвяр фашызму за 2 км ад в. Саснягі

Знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Пахаваны 46 жыхароў вёскі Кісцялёва, загубленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі 17 чэрвеня 1942 года. У 1958 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму ў в. Слабодка

Размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі. Пахаваны 127 мірных жыхароў, загубленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікую Айчынную вайну. 19 студзеня 1943 года гітлераўцы акружылі вёску Слабодка, адкрылі агонь з кулямётаў і падпалілі хаты. Дзяцей і старых кідалі ў агонь, астатніх расстрэльвалі. Асабліва акупанты здзекваліся са старшыні калгаса Саламахі: яму адсеклі рукі, ногі, галаву. Спалілі вёску. Пасля вайны вёска была адноўлена. У 1967 годзе на магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск.

arrow Магіла ахвяр фашызму за 1 км ад в. Чарнаручча

Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад вёскі, злева ад шашы Мінск – Лепель. Пахавана больш за 2 тысячы мірных жыхароў, расстраляных 28 лютага 1942 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1975 годзе на магіле пастаўлена стэла. У 2015-м годзе праведзена яго капітальная рэканструкцыя.

 

Магіла ахвяр фашызму ля аграгарадка Камень. Фотаздымак з сайта http://wwii.spaceМагіла ахвяр фашызму ля вёскі Чарнаручча. Фотаздымак з сайта http://blukach.lepel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 271–286.

2. Телятко, Е. Это надо живым / Е. Телятко // Витебские вести. – 2016. – 13 дек. – С. 5.

3. Тухта, В. Лепельскі некропаль і іншыя / В. Тухта // Лепельскі край. – 2018. – 18 крас. – С. 8.