Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан i ахвяр фашызму. Лепельскі раён, аг. Камень
- Подробности
- Створана 23.05.2019 15:23
- Адноўлена 23.05.2019 11:24
Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан i ахвяр фашызму знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка. Пахаваны 83 воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943–1944 гг., і 22 мірныя жыхары, расстраляныя акупантамі ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод пахаваных – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР Я. К. Кішчанка. У 1964 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна. У 2013 годзе адбылася яго рэканструкцыя.
ЛІТАРАТУРА
1. Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан i ахвяр фашызму (Камень) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 279.
2. Гарбачоў, М. На брацкіх магілах не ставяць крыжы... / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2013. – 8 кастр. – С. 7.
3. Гэтых дзён не згасне слава // Лепельскі край. – 2010. – 7 мая. – С. 4.