Помнік вызвалення. Лепельскі раён, г. Лепель
- Подробности
- Створана 23.05.2019 15:23
- Адноўлена 23.05.2019 11:35
Помнік вызвалення знаходзіцца ў Лепелі на вул. Горкага перад будынкам краязнаўчага музея.
Пасля разгрому (чэрвень 1944) акружаных у раёне Віцебска нямецка-фашысцкіх войск наступленне на Лепель пачалі 1-ы стралковы корпус (камандуючы генерал-лейтэнант А. П. Белабародаў) і армейская рухомая група 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. На подступах да горада разгарэліся жорсткія баі. Праціўнік сканцэнтраваў тут вялікую колькасць артылерыі і танкаў, неаднаразова контратакаваў. Наступленне нашай пяхоты падтрымлівалі лётчыкі 3-й паветранай арміі (камандуючы генерал-лейтэнант М. П. Папівін), якія нанеслі ворагу значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы. 28 чэрвеня 1944 года воіны 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса 3-га Беларускага фронту (камандуючы генерал арміі I. Д. Чарняхоўскі), 306-й і 357-й стралковых дывізій 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту (камандуючы генерал арміі I. X. Баграмян) ударамі з флангаў вызвалілі Лепель ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1970 г. у гонар вызвалення горада ўстаноўлены мемарыяльны знак.
ЛІТАРАТУРА
1. Казлоўская, М. М. Помнік вызвалення (Лепель) / М. М. Казлоўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 274.