Месца спаленай вёскі. Лепельскі раён, в. Кісцялёва
- Подробности
- Створана 23.05.2019 15:23
- Адноўлена 27.03.2023 13:27
Вёска Кісцялёва знаходзілася за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Саснягі.
17 чэрвеня 1942 года ў вёску ўварваліся нямецка-фашысцкія захопнікі, сагналі ўсіх жыхароў да загадзя вырытых ям. 46 чалавек – старых, жанчын і дзяцей гітлераўцы сагналі ў ямы і расстралялі; спалілі 12 двароў.
Не адрадзілася.
Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
ЛІТАРАТУРА
1. Месца спаленай вёскі (Кісцялёва) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 280.
СПАСЫЛКІ
Цифровая звезда. Братская могила жертв фашизма (жители сожженной д.Кистелёва)