Гісторыка-культурны комплекс «Поле ратнай славы». Полацкі раён, в. Гомель
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 04.07.2019 11:26
Гісторыка-культурны комплекс «Поле ратнай славы» знаходзіцца каля в. Гомель Полацкага раёна, прысвечаны гісторыі Полацкага ўмацаванага раёна, які з'яўляўся часткай «Лініі Сталіна», – сістэмы абарончых збудаванняў, пабудаваных у канцы 1920-х гадоў уздоўж мяжы з Польшчай.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на гэтым месцы на працягу 20 дзён гераічна абараняліся воіны 508-га стралковага палка 174-й стралковай дывізіі Полацкага ўмацаванага раёна. Галоўная абарончая паласа гэтага раёна працягвалася на 56 км і складалася з 263 кулямётных агнявых кропак на 452 станковыя кулямёты і 10 доўгатэрміновых кропак супрацьтанкавай абароны. Акрамя дотаў, тут былі збудаванні для пунктаў кіравання, сістэмы сувязі, склады боепрыпасаў, сховішчы, траншэі. Гэты раён павінен быў прыкрываць важнейшы чыгуначны вузел на мяжы Польшчы і Латвіі і пераправы праз Заходнюю Дзвіну.
Пад Смаленскам немцы так і не здолелі акружыць асноўныя сілы Заходняга фронту таму, што іх танкавы корпус надоўга завяз пад Полацкам.
Менавіта на гэтым участку, дзякуючы яго своечасоваму аснашчэнню і інжынернаму ўмацаванню, савецкія воіны ўтрымлівалі наступленне праціўніка на працягу 21 дня.
Сёння частка абарончай паласы Полацкага ўмацаванага раёна адноўлена.
ЛІТАРАТУРА
1. Васильева, Л. В честь защитников Полоцка / Л. Васильева // Народнае слова. – 2006. – 19 верас. – С. 2.
2. Голесник, С. Гомель под Полоцком / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2006. – 16 сент. – С. 8.
3. Каленик, Е. Поле ратной славы / Е. Каленік // Полацкi веснiк. – 2006. – 26 верас. – С. 4.
4. Клопова, Т. Подвиг навечно в памяти потомков / Т. Клопова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2009. – 4 июля. – С. 1, 3.
5. Князева, Е. В экспозицию музея / Е. Князева // Народнае слова. – 2009. – 7 лют. – С. 1.
6. Ляшук, С. Подвиг героев чтят потомки / С. Ляшук // Витебские вести. – 2014. – 30 авг. – С. 9.
7. Малашеня, Л. Подвиг не меркнет с годами / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2009. – 30 чэрв. – С. 1.
8. Поле ратной славы // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 19 сент. – С. 1.
9. Пукшанскі, А. «Лінія Сталіна» пад Полацкам / А. Пукшанскі // Звязда. – 2006. – 14 верас. – С. 2.
10. Радзіма пачынаецца ад Полацкай зямлі / падрыхт.: С. Чаркоўская [і інш.] // Полацкі веснік. – 2018. – 5 ліп. – С. 4–5.