Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік 23-м воінам-гвардзейцам. Полацкі раён, г. Полацк

Помнік 23-м савецкім салдатам, якія пад камандаваннем лейтэнанта А. М. Грыгор'ева захапілі і ўтрымлівалі плацдарм праз Заходнюю Дзвіну 3 ліпеня 1944 года, знаходзіцца на вуліцы Леніна на правым беразе ракі. Помнік усталяваны ў 1989 годзе па праекце скульптара А. І. Пянькова.

Помнік уяўляе сабой скульптурную кампазіцыю – група салдат, якія супрацьстаяць праціўніку, і стэла, з вяршыні якой у неба ляцяць бронзавыя журавы. На стэле знаходзіцца таблічка, на якой пералічаны імёны воінаў-гвардзейцаў.

 

Помнік 23-м воінам-гвардзейцам. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byПомнік 23-м воінам-гвардзейцам. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://io.uaПомнік 23-м воінам-гвардзейцам. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://reddiz.livejournal.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Помнік воінам-гвардзейцам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. – С. 349.


СПАСЫЛКІ

Цифровая звезда. Памятник 23 воинам - гвардейцам