Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 04.07.2019 13:42
Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года ў Полацку ўпершыню быў узведзены ў 1850 годзе і першапачаткова насіў назву «Памятник в воспоминание Отечественной войны 1812 года». Аўтарам помніка з'яўляўся архітэктар А. Адаміні (па іншых звестках А. Антаніоні), але непасрэдна вырабам помніка загадваў архітэктар Фікс. Помнік быў усталяваны ў азнаменаванне перамогі рускіх імператарскіх войск у бітве за вызваленне Полацка.
Гэты помнік не быў адзіным: па загадзе імператара Мікалая I было створана 16 помнікаў для ўстаноўкі іх у месцах найбольш значных бітваў Айчыннай вайны. Пры гэтым памер помніка і яго афармленне залежалі ад значнасці бітвы ў тым ці іншым месцы. Умоўна гэтыя помнікі падзяляліся на тры класы: помнік першага класа быў толькі адзін, другога – дзесяць (да іх адносіцца і полацкі помнік), трэцяга – пяць.
Полацкі помнік героям Айчыннай вайны 1812 года вырабляўся на ліцейным заводзе ў Луганску амаль два гады. І вось, нарэшце, 26 жніўня 1850 года па старым стылі, напярэдадні юбілея Барадзінскай бітвы, помнік героям Айчыннай вайны 1812 года ў Полацку быў урачыста адкрыты. На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў цэсарэвіч Аляксандр Мікалаевіч, губернатары, правадыры, дваранства і многія іншыя знакамітыя людзі таго часу.
Помнік героям Айчыннай вайны 1812 годауяўляў сабой помнік-капліцу ў выглядзе васьміграннай ўсечанай піраміды, укаранаванай цыбулепадобным купалам з пазалочаным праваслаўным крыжам. Вакол сярэдняй часткі піраміды размяшчалася восем пар калон з пазалочанымі двухгаловымі арламі зверху. Помнік быў выкананы ў візантыйскім стылі.
На жаль, гэты помнік не захаваўся. У 1932 годзе ён быў разбураны савецкімі ўладамі для патрэб першай пяцігодкі (як крыніца металу).
Другое жыццё помніка героям Айчыннай вайны 1812 года ў Полацку пачалося ў 2010 годзе, калі было прынята рашэнне аб яго аднаўленні. Пры распрацоўцы праекта помніка скульптары і архітэктары абапіраліся на архіўныя дадзеныя і фатаграфіі, а таксама на аналагічны помнік у Смаленску.
21 мая 2010 года адноўлены помнік быў урачыста адкрыты на галоўнай плошчы Полацка (плошчы Свабоды), на тым жа месцы, дзе быў усталяваны ў 1850 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Аднаўленне помніка [героям Айчыннай вайны 1812 года ў Полацку] // Полацкі веснік. – 2009. – 13 лістап. – С. 3.
2. Бесценный подарок // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 22 окт. – С. 12.
3. Воднева, И. П. Героям 1812 года / И. П. Воднева // Полацкі веснік. – 2009. – 19 чэрв. – С. 2.
4. Воронец, Н. Храним память о героях / Н. Воронец // Информ Плюс (Полоцк). – 2010. – 27 мая. – С. 2.
5. В память героев 1812 года // Рэспубліка. – 2010. – 6 лют. – С. 11.
6. Голесник, С. В честь общих героев / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2009. – 17 сент. – С. III.
7. Голесник, С. Наши деды – славные победы / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2010. – 27 мая. – С. III.
8. Дединкина, С. Помним героев / С. Дединкина // Народная газета. – 2010. – 27 мая. – С. VI.
9. Замкоўскі, А. Адзінства пашаны і памяці / А. Замкоўскі // Полацкі веснік. – 2010. – 28 мая. – С. 1.
10. Замкоўскі, А. Помнік адрадзіўся! / А. Замкоўскі // Полацкі веснік. – 2010. – 5 студз. – С. 2.
11. Князева, Е. Найдена утраченная ценность / Е. Князева // Народнае слова. – 2011. – 25 кастр. – С. 6.
12. Корбут, В. Солдатам Отечества / В. Корбут // Народная газета. – 2010. – 13 лют. – С. V.
13. Логинов, А. Символ единства и воинской доблести / А. Логинов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 25 мая. – С. 1.
14. Малашеня, Л. Героям войны 1812 года / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2010. – 8 студз. – С. 2 ; 25 мая. – С. 2.
15. Пальцев, А. Это нашей истории строки / А. Пальцев // Химик (Новополоцк). – 2002. – 7 мая. – С. 2 ; 26 жн. – С. 2.
16. Подарок из глубины веков / подгот. Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2011. – 25 окт. – С. 7.
17. По проекту Антонио Адамини // Информ Плюс (Полоцк). – 2011. – 28 июля. – С. 4–5.
18. Сыс, Е. Утраченное наследие вернули сообща / Е. Сыс // Віцебскі рабочы. – 2010. – 25 мая. – С. 1, 4.
19. Трофимычев, Д. 24 метра и 110 тонн – впечатляет! / Д. Трофимычев // Белорусская нива. – 2010. – 26 мая. – С. 6.
20. Федоров, В. Там, где гремели бои / В. Федоров // Рэспубліка. – 2010. – 5 студз. – С. 3.
21. Фондаренко, Н. Героям войны 1812-го... / Н. Фондаренко // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 19 лют. – С. 6.