Помнік Кандраценка Раману Ісідоравічу. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 04.07.2019 13:42
Герой руска-японскай вайны генерал-лейтэнант Раман Кандраценка з'яўляўся выпускніком Полацкага кадэцкага корпуса. У 1910 годзе Полацкі кадэцкі корпус быў перайменаваны ў Полацкі генерала Кандраценка кадэцкі корпус. Адначасова побач быў усталяваны бюст генерала. Але ў 1930-я гг. ён быў знішчаны.
І толькі 31 мая 2008 года на плошчы Свабоды генералу Раману Ісідоравічу Кандраценка быў усталяваны новы бронзавы бюст на высокім гранітным пастаменце.
ЛІТАРАТУРА
1. Голесник, С. Доблесть и слава / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2008. – 19 июня. – С. III.
2. Замковский, А. Во славу Отечества / А. Замковский // Полацкі веснік. – 2008. – 4 чэрв. – С. 4.