Помнік Усяславу Чарадзею. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 04.07.2019 13:52
1 верасня 2007 года адбылося ўрачыстае адкрыццё першай коннай статуі ў Беларусі – помніка Усяславу Брачыслававічу (Чарадзею). Аўтары кампазіцыі – скульптары Аляксандр Прохараў, Сяргей Ігнацьеў, Леанід Мінкевіч і архітэктар Андрэй Сакалоў.
Скульптура ўяўляе сабой воіна на кані са скурай ваўка на сядле, а побач з ім ляціць паляўнічы сокал. Гэтыя атрыбуты сімвалізуюць старажытную легенду пра тое, што Усяслаў Брачыслававіч мог пераўвасабляцца то ў ваўка, то ў сокала, то ў аленя. Ля падножжа манумента замуравана капсула з завяшчаннем нашчадкам. Адліты помнік з бронзы, а яго вышыня каля 3,5 м.
Знаходзіцца помнік на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Еўфрасінні Полацкай.
ЛІТАРАТУРА
1. Анцелевич, А. Кто знает в лицо Всеслава Чародея? / А. Анцелевич // Народная газета. – 2007. – 20 сак. – С. 4.
2. Замкоўскі, А. Праз стагоддзі – помнік Вялікаму князю Полацкаму Усяславу на стагоддзі / А. Замкоўскі // Полацкі веснік. – 2007. – 4 верас. – С. 2.
3. Замкоўскі, А. Як князь у Полацк вяртаўся / А. Замкоўскі // Полацкi веснiк. – 2007. – 4 верас. – С. 5.
4. Карней, В. Усяслава Чарадзея адліюць з бронзы / В. Карней // Беларусь. Belarus. – 2007. – № 4. – С. 33.
5. Крупенькова, В. Полоцкое княжество было размером с Португалию / В. Крупенькова // Знамя юности. – 2012. – 13 апр. – С. 32.
6. Малашеня, Л. Где будет памятник Всеславу Чародею / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2007. – 3 мая. – С. 2.
7. Малашэня, Л. Усяслаў вернецца на кані! / Л. Малашэня // Народнае слова. – 2007. – 17 лют. – С. 2.
8. Мацвеева, Т. Помнік Усяславу Чарадзею / Т. Мацвеева // Витебский проспект. – 2007. – 6 сент. – С. 4.
9. Полочане строят памятник // Полочанка. – 2007. – 9 авг. – С. 2.
10. Прохараў, А. Усяслаў скарыстаў свае чары праз вякі? / А. Прохараў // Настаўнiцкая газета. – 2007. – 12 мая. – С. 12.
11. Раманенкава, Г. Першы конны – Усяславу Чарадзею! / Г. Раманенкава // Культура. – 2008. – 12–18 крас. – С. 14.
12. У Полацку адкрыты помнік Усяславу Чарадзею // Звязда. – 2007. – 4 верас. – С. 1.