Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму». Докшыцкі раён

Мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму» быў утвораны ў знак ушанавання памяці аб загінуўшых жыхарах в. Шунеўка і іншых вёсак Докшыцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адкрыты на месцы в. Шунеўка 3 ліпеня 1983 годзе ў Бягомльскім пасялковым савеце, за 2 км ад в. Дабрунь, каля шашы Бягомль – Докшыцы.

22 мая 1943 года падчас правядзення карнай аперацыі гітлераўцы спалілі вёску Шунеўка разам з яе жыхарамі (67 чалавек). Пасля вайны яна не адрадзілася.

Цэнтральны манумент мемарыяла – бронзавая фігура жанчыны вышынёй 4,75 м, якая стаіць з узнятымі ў праклёне рукамі ў праёме стылізаванай брамы. Да абламанага канца гарызантальнай перакладзіны брамы прымацаваны 3 званы, 2 з якіх звоняць, трэці расколаты як сімвал таго, што на Докшыччыне і Бягомльшчыне загінуў кожны трэці жыхар – больш за 20 тысяч чалавек.

Непадалёку ад цэнтральнага манумента бетонны зруб калодзежа, куды гітлераўцы кінулі жывымі дзяцей і настаўніцу. На ім бронзавая выява прабітага і абпаленага паветранага змея з імёнамі загінуўшых дзяцей, які сімвалізуе абарванае вайной дзяцінства.

На месцы былых сялянскіх сядзіб 22 мемарыяльныя знакі – падмуркі, над кожным з якіх трохпрыступкавы ганак, на верхніх прыступках бронзавыя кампазіцыі ў форме языкоў полымя з імёнамі былых гаспадароў – сімвал вечнай памяці пра тых, хто загінуў.

Скульптуру «Праклён фашызму» стварылі народны мастак А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў і Л. Левін.

У 2010 годзе мемарыяльны комплекс быў рэканструяваны.

 

Мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму». Фотаздымак з сайта https://ekskursii.byМемарыяльны комплекс «Праклён фашызму». Фотаздымак з сайта https://ekskursii.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бегунова, Е. Скорбь сестры Хатыни / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2010. – 28 ліп. – С. 23.

2. Мемориальный комплекс «Шуневка» // Витебская область : природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 124.

3. Мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму» // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 257.

4. Падбярэзкая, Т. Не галасы людзей чуваць, а жалобныя званы звіняць / Т. Падбярэзкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 29 мая. – С. 1.

5. Памятники Великой Отечественной войны // Витебские вести. – 2019. – 11 мая. – С. 12–13.

6. «Праклён фашызму» // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 291.

7. Сауліч, У. «Фашыст накруціў косы на руку і закінуў дзяўчыну ў студню...» / У. Сауліч // Белорусская нива. – 2013. – 22 мая. – С. 14.

8. Транчэўская, Т. Памяці спаленых вёсак / Т. Транчэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 21 лістап. – С. 3.

9. Шуневка // Докшицам 600 : справочно-информационные материалы / отдел идеологической работы Докшицкого райисполкома ; фото: С. А. Васько, Ю. А. Шульгат. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 19.

10. Шунеўка [Выяўленчы матэрыял] : альбом / тэкст В. А. Ягоравай. – Мінск : Беларусь, 1985. – 55 с.